Беларуская Служба

Міністр нацыянальнай абароны ўшанаваў памяць польскіх жаўнераў, якія загінулі ў Афганістане

21.12.2021 12:01
Сёння палякі Дзень памяці загінулых і памерлых падчас ваенных місіяў і аперацыяў за мяжой адзначаецца з 2015 года.
   .
Польскія жаўнеры ў Афганістане.Autorstwa Ministerstwo Obrony Narodowej - www.isaf.wp.mil.pl, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6524207

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак ушанаваў памяць польскіх жаўнераў, якія загінулі падчас місіі ў Афганістане. Цырымонія, звязаная з 10-годдзем трагедыі, адбылася перад помнікам ля Цэнтра ветэранаў у Варшаве.

Дзень памяці загінулых і памерлых падчас ваенных місіях і аперацыяў за мяжой краіны – гэта ўспамін, у тым ліку, пяці польскіх вайскоўцаў, якія загінулі 21 снежня 2011 года ў выніку выбуху міны-пасткі.

Міністр Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) сказаў, што Польшча не забывае пра жаўнерах і іх сем’іі:

- Польская дзяржава клапоціцца пра тое, каб гарантаваць годнае жыццё сем’ям жаўнераў, якія загінулі падчас місіяў. Дзяржава таксама прыцягвае да адказнасці тых, хто атакуе польскіх жаўнераў.

Дзень памяці загінулых і памерлых падчас ваенных місіяў і аперацыяў за мяжой краіны адзначаецца з 2015 года.

IAR/ аз