Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі сустрэліся з жаўнерамі і памежнікамі

21.12.2021 18:03
Калядная сустрэча прайшла ў гарадку Кодэнь у Люблінскім ваяводстве.
          .
Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі сустрэліся з жаўнерамі і памежнікамі. PAP/Wojtek Jargiło

Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнхаўзер-Дуда сустрэліся з жаўнерамі Войска Польскага, афіцэрамі Памежнай службы, паліцыянтамі, а таксама пажарнікамі, якія служаць на мяжы.

Калядная сустрэча прайшла ў Люблінскім ваяводстве ў гарадку Кодэнь. Прэзідэнцкая пара таксама ўсклала кветкі да помніка Незалежнасці.

Сустрэча завяршылася калядным канцэртам у Кодэнскай базіліцы.

IAR/аз