Польшча паставіла ў Лаос паўмільёна дозаў вакцыны супраць COVID-19, паведаміла Міністэрства замежных спраў.
«Чарговая партыя вакцын супраць COVID-19 была пастаўленая ў Лаос. На гэты раз гаворка ідзе пра 500 тысяч доз», – паведаміла ведамства ў Твітары. «Мы разам змагаемся з пандэміяй каранавіруса ва ўсім свеце!» – падкрэсліла польскае МЗС.
Раней у снежні Польшча ўжо ахвяравала Лаосу 138 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19. Гэта быў польскі адказ на просьбы, якія Лаос накіраваў да міжнароднай супольнасці.
Міністэрства замежных спраў таксама нагадала, што Польшча адпраўляла вакцыны супраць COVID-19 таксама ў Егіпет, В'етнам, Тайвань, Кенію, Украіну, Аўстралію, Нарвегію, Кыргызстан, Узбекістан, Сербію, Чарнагорыю, Боснію і Герцагавіну, Бангладэш, Руанду і Філіпіны.
PAP/аз