Спецыялізаваны шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Глухалазах(Głuchołazy) на паўднёвым захадзе Польшчы увайшоў у ТОП-100 лепшых рэгіянальных прадпрыемстваў і арганізацый у катэгорыі «Медыцына і ахова здароўя».
Згаданы рэйтынг складае аргкамітэт узнагароды «ТОП-100. Дасягненні-2021»(«TOP-100. Achievements-20121») з сядзібай у Оксфардзе.
Бальніца ў Глухалазах, як першая ў Еўропе, адкрыла рэабілітацыйны цэнтр для пацыентаў, якія вылечыліся ад COVID-19. Таксама ўстанова распрацавала ўласную пілотную праграму тэрапеўтычнай рэабілітацыі пасля заражэння каранавірусам. Праграма дапамагае аднавіцца пацыентам, якiя вылечыліся ад COVID-19.
«ТОП-100. Дасягненні-2021» служыць прасоўванню і будаванню іміджу лепшых рэгіянальных брэндаў на міжнародным і ўнутраным рынках.
PAP/аз