Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена на 22% менш новых выпадкаў каранавіруса, чым тыднем раней

23.12.2021 08:36
Сярод памерлых пераважаюць непрышчэпленыя.
Koronawirus. Ministerstwo Zdrowia podało nowe dane o zakażeniach
Koronawirus. Ministerstwo Zdrowia podało nowe dane o zakażeniachShutterstock/Dziurek

За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавана 17 156 выпадкаў заражэння каранавірусам. 616 заражаных памерлі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.

Ён адзначыў, што сярод памерлых пераважаюць непрышчэпленыя – амаль 75 працэнтаў усіх выпадкаў. «Гэта яшчэ адзін доказ таго, што вакцынаванне патрэбнае», – падкрэсліў Краска і заклікаў ставіць прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі. Сярод памерлых 482 асобы мелі спадарожныя захворванні, а сярэдні ўзрост памерлых – 75 гадоў.

Намеснік міністра Краска таксама паведаміў, што колькасць заражэнняў каранавірусам у Польшчы працягвае змяншацца – у параўнанні з мінулым тыднем сёння колькасць новых выпадкаў менш на 22%.

IAR/І Пр. ПР/нг