Беларуская Служба

397 студэнтаў карыстаецца падтрымкай у рамках праграмы «Салідарныя з Беларуссю -студэнты»

23.12.2021 10:31
Польшча няспынна дапамагае студэнтам з Беларусі.
Studenci podczas protestów na Białorusi przeciwko sfałszowanym wyborom prezydenckim w 2020 roku
Studenci podczas protestów na Białorusi przeciwko sfałszowanym wyborom prezydenckim w 2020 rokuPAP/EPA/STR

На гэты навучальны год стыпендыі атрымалі 397 чалавек. Падтрымка аказваецца ў рамках ініцыятывы «Салідарныя з Беларуссю -студэнты», якую ладзіць Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену NAWA.

270 чалавек гэта новыя студэнты, астатнія гэта студэнты з Беларусі, якія ўжо навучаюцца ў польскіх ВНУ ў рамках праграмы і дасягнулі вельмі добрыя вынікі і NAWA такім чынам хоча іх узнагародзіць, адзначае дырэктар NAWA Гражына Жэброўска (dr Grazyna Żebrowska).

-Найперш студэнты звальняюцца з аплаты за вучобу, гэта адна частка пакету падтрымкі, а другая – гэта 1250 злотых на месяц для студэнта бакалаўрскай ступені, і на магістарскай – 1500 злотых.

Беларускія студэнты навучаюцца ў 62 польскіх дзяржаўных і прыватных ВНУ.

яс