Меркаваннем намесніка міністра аховы здароўя Вальдэмара Краскі, абавязак вакцынацыі супраць COVID-19 для медычных работнікаў – гэта важна не толькі для грамадства ды пацыентаў, але і для саміх медыкаў. Міністр нагадвае, што супрацоўнікі службы аховы здароўя павінны зрабіць прышчэпку да канца лютага.
- На дадзены момант 92% лекараў прайшлі вакцынацыю, але сярод медсясцёр – 82%, а сярод фізіятэрапеўтаў – толькі 72%. Так што амаль 30% людзей, якія маюць вельмі блізкі кантакт з пацыентамі, не паставілі ўкол. Мы хочам, каб служба аховы здароўя мела поўны імунітэт.
Учора вечарам міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі падпісаў пастанову аб увядзенні абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19 для супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя. Абавязак распаўсюджваецца і на людзей, якія працуюць у аптэках. З 1 сакавіка ўсе супрацоўнікі павінны мець даведку аб поўнай вакцынацыі.
IAR PR/нг