Генеральны пракурор, міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro) паведаміў, што накіраваў у Канстытуцыйны суд хадайніцтва аб прызнанні еўрасаюзнага механізму вяршэнства закона неканстытуцыйным. З-за гэтага механізму доступ да фондаў ЕС залежыць ад прынцыпу вяршэнства закона ў дадзенай краіне.
Міністр нагадаў на прэс-канферэнцыі, што ён і партыя Салідарная Польшча былі катэгарычна супраць гэтага механізму. Аднак у 2020 годзе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі вырашыў яго прыняць. Збігнеў Зёбра перакананы, што гэты механізм не адпавядае польскай Канстытуцыі.
Ён сказаў, што пашырэнне тлумачэння артыкула 322 Дагавора аб функцыянаванні Еўрасаюза вядзе, на яго думку, да злоўжывання паўнамоцтвамі з боку органаў ЕС і супярэчыць Канстытуцыі Польшчы.
IAR PR/нг