Беларуская Служба

Суд пакінуў у сіле прысуд першай інстанцыі па справе польскага дэзерціра Эміля Ч.

29.12.2021 11:08
Нагадваем, суд першай інстанцыі прызнаў яго вінаватым у псіхічным і фізічным здзеку над маці.
 .     .
Эміль Ч. дае інтэрв’ю беларускім дзяржаўным СМІ.screen/twitter.com

Акруговы суд у горадзе Ольштын прызнаў Эміля Ч. вінаватым у псіхічным і фізічным здзеку над сваёй маці. Такім чынам, ён пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі. У Ольштынскім судзе прайшло апеляцыйнае пасяджэнне па справе Эміля Ч. – прафесійнага вайскоўца, абвінавачанага ў жорсткім абыходжанні з маці.

Эміль Ч. – жаўнер 16-й Паморскай механізаванай дывізіі ў сярэдзіне снежня дэзерціраваў з польска-беларускай мяжы ў Беларусь. Там ён даваў інтэрв'ю, у якіх абвінаваціў польскіх жаўнераў у незаконных дзеяннях. Надоечы пракуратура ў Варшаве выдала ордэр на арышт мужчыны.

Раней, у верасні, рашэннем раённага суда ў Барташыцах мужчына быў прызнаны вінаватым у псіхічным і фізічным здзеку над маці. Суд прысудзіў яго да шасці месяцаў абмежавання волі, абавязаў устрымацца ад спажывання алкаголю, а таксама абмежаваў яго канкакт з маці.

IAR/аз

Пракуратура выставіла абвінавачванне дэзерціру Эмілю Ч.

21.12.2021 14:01
За дэзерцірства мужчыне пагражае ў Польшчы ад аднаго да дзесяці гадоў турмы.

Пракуратура: выдадзены ордэр на арышт салдата-дэзерціра Эміля Ч.

28.12.2021 14:29
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Аляксандра Скшыняж.