Беларуская Служба

Дуда: Мы хочам, каб для ўкраінцаў права на свабоду было выканана

12.04.2022 18:20
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў, што ўкраінскія ўцекачы – гэта нашы госці і суседзі, якія маюць права выбіраць месца знаходжання на час эміграцыі.
Prezydenci Andrzej Duda, Frank-Walter Steinmeier.
Prezydenci Andrzej Duda, Frank-Walter Steinmeier.PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што знаходжанне ў Польшчы больш за два мільёны ўкраінцаў ёсць пэўнай  праблемай, але ніхто іх нікуды не будзе гвалтоўна пераведзены.

У палацы Бельвэдэр Анджэй Дуда сустрэўся з прэзідэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Прэзідэнты абмеркавалі пытанне расійскага ўварвання ва Украіну, а таксама метады дапамогі ўкраінцам і спынення ваенных дзеянняў.

Пасля сустрэчы Анджэй Дуда заклікаў уцекачоў з Украіны не выкарыстоўваць тэрмін «рэлакацыя»:

– У нашым перакананні, яны маюць магчымасць выбраць для сябе месца, абсалютна свабодна, дзе будуць жыць. Мы, як польскія ўлады, выступаем супраць прымусу людзей да пераезду з Польшчы ў іншыя краіны. Не варта называць гэта рэлакацыяй, перасяленнем. Гэта нашыя госці, нашыя суседзі. І мы хочам, каб іх грунтоўнае права свабоды, выбару месца жыхарства, дзе яны хочуць правесці гэты цяжкі час, калі, на жаль, сталі бежанцамі, было выканана. Каб у гэтым яны мелі абсалютную свабоду.

Анджэй Дуда дадаў, што ўкраінцы, якія прыязджаюць у Польшчу, могуць самі вырашаць, застацца ці паехаць у іншую краіну. Ён нагадаў, што былі арганізавана праца транспарту ў Нямеччыну і ў шпіталі на Захадзе.

IAR / вх