Беларуская Служба

На будучым тыдні паміж Польшчай і Літвой будзе запушчанае газаправоднае спалучэнне

25.04.2022 17:35
Новы трубаправод з’яўляецца важным элементам дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу.
.
Газаправод. Ілюстрацыйны здымак evgenii mitroshin/Shutterstock

На будучым тыдні паміж Польшчай і Літвой будзе запушчанае газаправоднае спалучэнне. Інвестыцыя рэалізаваная польскай кампаніяй Gaz-System і Amber Grid – літоўскай дзяржаўнай газаперадаючай фірмай. Поўная эксплуатацыйная магутнасць газаправоду павінна быць дасягнутая ў кастрычніку.

Новы трубаправод з’яўляецца важным элементам дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу. Газаправод спалучыць газавыя сістэмы Фінляндыі і Заходняй Еўропы праз тэрыторыю Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.

Агульная працягласць трубаправоду складае 508 км: 343 км па тэрыторыі Польшчы і 165 км – у Літве.

На пачатку красавіка Літва поўнасцю адмовілася ад расійскага газу. У сваю чаргу Польшча не будзе прадоўжваць кантракту з «Газпромам», які заканчваецца ў бягучым годзе.

вс