Нацыянальны інстытут спадчыны, які займаецца дзейнасцю на карысць аховы помнікаў, матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, святкуе сваё 60-годдзе. Свой юбілей установа вырашыла адзначыць спецыяльнай выставай «Будучым пакаленням. 60 гадоў місіі Нацыянальнага інстытуту спадчыны», якая будзе паказаная ў 15 гарадах на тэрыторыі ўсёй краіны. Першая выстава, у Ольштыне, адчыняецца сёння, 2 чэрвеня.
-Спадзяемся, што юбілейная выстава наблізіць місію нашага Інстытуту і заахвоціць вас далучыцца да кампаній па ахове культурнай спадчыны, якія мы ладзім. Выстава будзе суправаджацца канферэнцыямі і дыскусіямі па важных пытаннях аховы помнікаў і культурнай спадчыны», – расказвае дырэктар інстытуту Катажына Залясіньска.
ав