Беларуская Служба

Польшча і Украіна будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і энергетыкі

02.06.2022 10:31
Гэта адзін з вынікаў учорашніх польска-ўкраінскіх міжурадавых кансультацый, якія прайшлі ў Кіеве.
Польская дэлегацыя ў КіевеPAP/Krystian Maj/KPRM

Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы паведаміла на сваім сайце падрабязнасці пагадненняў, заключаных з украінскімі партнёрамі.

Польшча, між іншым, прадаставіць Украіне спецыялізаванае абсталяванне для ідэнтыфікацыі экалагічных пагроз (дыстанцыйны дэтэктар воблака небяспечных рэчываў, усталяваны на мабільным усюдыходзе). Польшча таксама прапануе дапамогу ў вытворчасці саджанцаў лясных дрэў. У рамках спецыяльных мерапрыемстваў «Дзяржаўныя лясы» ўжо перадалі 24 аўтамабілі для патрэб украінскіх лесаводаў.

Згодна з падпісанай у Кіеве дамовай, будзе адноўлена і Жэшаўска-ўкраінская атамная электрастанцыя «Хмяльніцкая». Польскі нафтавы канцэрн «Orlen» таксама праінфармаваў аб планах па будаўніцтве інфраструктуры для імпарту энерганосьбітаў з Украіны. Размовы аб запуску лініі вядуцца як мінімум з 2011 года. Сама лінія не дзейнічала з пачатку 1990-х гадоў.

ав

«Польшча хоча быць эканамічным хабам для незалежнай Украіны»

01.06.2022 13:31
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі знаходзіцца з візітам ва Украіне.