Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) заявіў пра павелічэнне прапускной здольнасці пераходаў з Украінай для міжнародных перавозак:
– Будзе лепшае рашэнне на польска-украінскіх памежных пераходах для аўтамабіляў. Гэта ўсё мае агульную мэту вывезці як мага больш збожжа да замоўцаў з іншsх кантынентаў, гэтыя імпарцёры сапраўды чакаюць з Украіны збожжа.
Паводле заявы кіраўніка канцылярыі прэм’ер-міністра Міхала Дворчыка, на пачатку наступнага тыдня на памежным пераходзе Корчава-Кракавец мусіць быць аформлена ўдвая больш грузавікоў, чым цяпер.
IAR / вх