Пра гэта на мерапрыемстве Кангрэс 590 паведаміла намеснік міністра сям'і і сацыяльнай палітыкі Барбара Соха. Яна дадала, што гэтая зʼява выліваецца ў працэс стварэння новых семʼяў.
У сераду ў Варшаве пачаўся двухдзённы Кангрэс 590. Асноўная тэма мерапрыемства, якое праходзіць пад дэвізам «Мы аб’ядноўваем усіх», зʼяўляецца міжнароднае супрацоўніцтва краін Ініцятывы Трох мораў.
Барбара Соха прыняла ўдзел у панэлі «Развіццё адукацыі і навукі перад абліччам гуманітарных, міграцыйных і эканамічных выклікаў».
Намеснік міністра па справах сямʼі падкрэсліла, што міграцыі палякаў пасля заканчэння сярэдняй адукацыі – гэта зʼява, якая моцна ўплывае на дэмаграфію ў Польшчы. Яна адзначыла, што – як і ў іншых краінах – маладыя палякі едуць вучыцца ў вялікія гарады.
«Нас адрознівае ад іншых еўрапейскіх краін тое, што ў Польшчы гэтая міграцыя пасля сярэдняй адукацыі ператвараецца ў пажыццёвую міграцыю, асабліва ў выпадку жанчын (...). Мужчыны, дзесьці па дарозе, губляюцца ў сістэме адукацыі – У нас больш-менш удвая больш студэнтак і выпускніц з вышэйшай адукацыяй, чым выпускнікоў», – сказала Соха.
«Сёння мы маем справу з шырока распаўсюджанай гамагаміяй, гэта значыць людзі з падобнай злучаюцца ў пары. Улічваючы вялізны разрыў, які ў Польшчы па пытанні адукацыі жанчын і мужчын, лёгка ўявіць, якое дачыненне гэта мае да працэсу стварэння семʼяў – яны яны проста не ўтвараюцца », – сказала Соха.
Яна дадала, што ў вялікіх гарадах цяпер назіраецца вялікае залішняе прадстаўніцтва маладых жанчын, а ў меншых цэнтрах – залішняе прадстаўніцтва мужчын.
PAP/яс