Беларуская Служба

У Польшчы маюць намер вучыць украінскіх вайскоўцаў

13.07.2022 09:31
Агульная сума ваеннай дапамогі, прадастаўленай Варшавай Украіне, на дадзены момант перавышае 1 млрд 700 млн долараў.
Armatohaubica 155mm KRAB
Armatohaubica 155mm KRABFot.: Ukrainian Military YouTube / screen

Польшча неўзабаве можа пачаць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў. У першую чаргу гаворка ідзе аб сапёрах, якія маглі б ачысціць вызваленыя тэрыторыі краіны ад мін і снарадаў.

Паводле міністра нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юша Блашчака, агульная сума ваеннай дапамогі, прадастаўленай Варшавай Украіне, на дадзены момант перавышае 1 млрд 700 млн долараў. Гаворка ідзе аб польскіх пераносных зенітных ракетных комплексах Piorun, самаходных артылерыйскіх устаноўках Krab і прыблізна 250 танках.

На днях прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ад імя ўкраінскага народу і ад сябе асабіста падзякаваў Польшчы за падтрымку бежанцаў, якія ўцякаюць ад вайны, і адзначыў важнасць польскай ваеннай дапамогі для краіны, якая змагаецца з агрэсарам.

вс