Выкананы апошнія зварныя швы, якія злучаюць марскія кампаненты газаправода Baltic Pipe, паведамляе польскі аператар газаправодаў Gaz System. Гэта фрагмент інвестыцыі паміж горадам Факсе ў Даніі і Пагажэліцай у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы.
«Дзякуючы гэтай інвестыцыі мы аб'ядналі газавыя сеткі Польшчы і Даніі, стварыўшы новы калідор паставак прыроднага газу ў рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Наперадзе нас чакаюць пусканаладачныя работы і газіфікацыя, а затым можам пачаць транспарціроўку па запланаванай даце, гэта значыць 1 кастрычніка гэтага года», – сказаў Томаш Стэнпень, старшыня польскага аператара газаправодаў Gaz System.
Г.зв. залатыя швы звараныя на абодвух канцах марскога газаправода на супрацьлеглых баках Балтыйскага мора, фізічна злучылі трубаправод з сеткай перадачы Польшчы, а таксама з інфраструктурай перадачы Каралеўства Даніі і забяспечваюць магчымасць перадачы газу паміж гэтымі краінамі.
Праект Baltic Pipe – адна з найбуйнейшых інфраструктурных інвестыцый у Еўропе. Ён злучыць Нарвегію, Данію і Польшчу і будзе мець магутнасць 10 мільярдаў кубаметраў у год. Газаправод Baltic Pipe запусцяць 1 кастрычніка.
яс