Беларуская Служба

Дэпутат ад кіроўнай партыі: Германія павінна правесці пошук скрадзеных у Польшчы культурных каштоўнасцяў

25.10.2022 15:27
На пачатку верасня польскі бок прадставіў справаздачу аб стратах, якія Польшчы панесла ў выніку нямецкай агрэсіі і акупацыі падчас Другой сусветнай вайны.
Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Аркадыюш МулярчыкFoto: PR24

Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Аркадыюш Мулярчык заявіў, што Германія павінна правесці агульны пошук культурных каштоўнасцей, скрадзеных у Польшчы падчас Другой сусветнай вайны.

У эфіры Польскага радыё 24 ён палітык заявіў, што падчас вайны Трэці Рэйх вёў сістэмнае рабаванне твораў мастацтва і таму справа патрабуе сістэмных рашэнняў. Аркадыюш Мулярчык падкрэсліў, што нарабаваныя культурныя каштоўнасці павінны быць вернутыя ў Польшчу, бо гэта пытанне павагі да прававой дзяржавы і вяршэнства права:

- Гэта адзіны спосаб стварыць поўны спіс таго, што ў Польшчы нарабавалі немцы. Мы павінны імкнуцца да таго, каб прымусіць немцаў паважаць вяршэнства закона і вярнуць усе нарабаваныя каштоўнасці. На працягу многіх гадоў пасля Другой сусветнай вайны немцы выкарыстоўвалі скрадзеныя рэчы – гандлявалі імі, зараблялі на рэчак, якія належалі польскай дзяржаве і нашым продкам.

На пачатку верасня польскі ўрад прадставіў справаздачу аб стратах, якія Польшчы нанесла нямецкая агрэсія і акупацыя падчас Другой сусветнай вайны. Іх ацанілі ў 6 трыльёнаў 220 мільярдаў 609 мільёнаў злотых ($1,3 трыльёна). Дэпутат Мулярчык узначальваў групу, якая рыхтавала гэты дакумент.

IAR/аз

Міністр культуры: Немцы сістэматычна кралі польскія творы мастацтва

05.09.2022 11:01
99% захопленых падчас вайны твораў мастацтва ўдаецца вярнуць без кампенсацыі, кажа віцэ-прэм’ер і кіраўнік Мінкультуры Пётр Гліньскі.

Прафесар Мусял: Пасля вайны немцы абаранялі ваенных злачынцаў ад адказнасці

07.09.2022 10:01
У такой сітуацыі можна гаварыць пра адказнасць наступных пакаленняў, лічыць гісторык.