Беларуская Служба

Амбасадар ЗША пра абслугоўванне F-16 у Польшчы: Гэта карысна для ЗША, для Польшчы і ўсяго НАТА

14.11.2022 15:22
Кантракт на мадэрнізацыю і абслугоўванне амерыканскіх F-16 выйграў кансорцыум, у якім Wojskowe Zakłady Lotnicze.
       F-16,      , ,14  2022 .
Амбасадар ЗША Марк Бжэзіньскі на фоне першага F-16, які прыбыў на мадэрнізацыю ў Польшчу, Быдгашч,14 лістапада 2022 г.Крыніца: PAP/Tytus Żmijewski

«Гэта карысна для ЗША, для Польшчы і ўсяго НАТА» – так ацаніў польска-амерыканскае супрацоўніцтва ў абслугоўванні знішчальнікаў F-16 амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі. Ваенна-авіяцыйны ў Быдгашчы атрымаў першую машыну гэтага тыпу. Да канца года на завод у Быдгашчы паступяць яшчэ дзве такія баявыя машыны.

Амбасадар ЗША Марк Бжэзіньскі падкрэсліў, што абслугоўванне F-16 з'яўляецца сур’ёзнай задачай, а важныя канструктыўныя элементы гэтых самалётаў будуць рамантавацца ў Польшчы:

-Гэта дазволіць выкарыстоўваць машыны больш працяглы час. Мы вельмі рады, што робім гэтую важную працу ў Польшчы. Мы перакананыя, што гэтыя самалёты будуць адноўлены да поўнай працаздольнасці, таму што мы можам разлічваць на надзейнага партнёра. Дзякуй палякам і Польшчы.

Кантракт на мадэрнізацыю і абслугоўванне амерыканскіх F-16 выйграў кансорцыум, у якім Wojskowe Zakłady Lotnicze (Ваенна-авіяцыйны завод) у Быдгашчы супрацоўнічае з арганізацыямі з ЗША і Нідэрландаў. Цана кантракту – 365 мільёнаў долараў.

У сваю чаргу прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўзмацненне працы польскіх абаронных прадпрыемстваў накіравана на абарону краіны. Элементам гэтага ўзмацнення зʼяўляецца, між іншым, пагадненне паміж Ваенна-авіяцыйным завод у Быдгашчы і амерыканскім пастаўшчыком авіяцыйных паслуг аб аказанні тэхнічнай падтрымкі амерыканскім самалётам F-16 у Польшчы.

У Быдгашчы праходзіць урачысты прыём першага амерыканскага самалёта F-16 на падставе падпісанага кантракту. Завод будзе забяспечваць тэхнічную падтрымку амерыканскіх знішчальнікаў, дыслакаваных у Еўропе.

iar/эж