Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля сустрэчы ў Бюро нацыянальнай бяспекі заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што ўчорашняя сітуацыя была нападам на тэрыторыю Польшчы.
«Мы мелі справу, хутчэй за ўсё, з няшчасным здарэннем, у выніку якога загінулі грамадзяне Польшчы», — сказаў ён.
Прэм'ер запэўніў, што польскі ўрад знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі саюзнымі службамі.
«Адтуль мы таксама атрымліваем пацвярджэнне доказаў, сабраных нашымі службамі і якія ў бліжэйшы час будуць выкарыстоўвацца для высноваў», — дадаў ён.
Прэм'ер-міністр паведаміў, што частка ракет, запушчаных учора расіянамі падчас масіраванага ўдару па інфраструктуры Украіны, была збіта, але частка трапіла ў цэлі. Супрацьстаяўшы гэтай атацы, украінскія сілы выкарысталі ракеты СПА. Адна з гэтых ракет выпадкова ўпала на тэрыторыю Польшчы.
У другой палове дня 15 лістапада ў раёне населенага пункта Пшэводаў (Люблінскае ваяводства) адбыўся выбух, які прывёў да гібелі двух грамадзян Польшчы.
IAR/ вх