«Мы пасля сустрэчы з семʼямі загінулых. Нажаль, падчас сустрэчы мала пра што ўдалося дамовіцца, таму што людзі яшчэ не гатовыя казаць пра пытанні дапамогі», – паведаміў PAP Гжэгаж Дрэўнік (Grzegorz Drewnik), войт вясковай гміны Даўгабычава. Ён таксама запэўніў, што гміна падтрымлівае з роднымі пастаянны кантакт.
«Семʼі больш за ўсё зацікаўленыя ў тым, каб даведацца, калі целы можна будзе забраць і калі можна будзе арганізаваць пахавальныя цырымоніі», – патлумачыў войт у інтэрвʼю PAP, дадаўшы, што дата пахавання пакуль невядомая.
Аднак ён запэўніў, што будуць далейшыя сустрэчы з семʼямі, каб вызначыць, сярод іншага, якая дапамога патрэбная ў пахаванні. «Мы заявілі пра поўную падтрымку з боку гміны і староства. Я таксама заявіў аб матэрыяльнай падтрымцы з боку ваяводы, з якім размаўляў раней», – дадаў ён.
У другой палове дня 15 лістапада ў раёне населенага пункта Пшэводаў (Люблінскае ваяводства) у зернесушыльны комплекс патрапілі дзве ракеты, выбух прывёў да гібелі двух грамадзян Польшчы. Мяркуецца, што гэта ракеты сістэмы СПА Украіны.
PAP