Беларуская Служба

NATO сачыла за ўчорашнімі падзеямі і было гатовае да адбіцця магчымага нападу на Польшчу

16.11.2022 17:45
Саюзныя сілы, зыходзячы з тэхнічных параметраў, ацанілі, што падзенне ракеты не было наўмысным нападам Расіі на Польшчу. Гэта быў няшчасны выпадак.
Tomasz Szatkowski.
Tomasz Szatkowski.twitter.com/DoRzeczy_pl

NATO сачыла за ўчорашнімі падзеямі каля мяжы з Украінай, дзе ўзарваліся ракеты, і было гатовае да адбіцця магчымай атакі на Польшчу, заявіў амбасадар Польшчы ў Паўночнаатлантычным альянсе Томаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski).

«Альянс меў магчымасць адсочваць гэтыя падзеі ў рэжыме рэальнага часу і, па сутнасці, у рэжыме рэальнага часу прымаліся меры на выпадак наўмыснага нападу на польскую тэрыторыю, на пэўныя ключавыя аб'екты, якія знаходзяцца на польскай тэрыторыі», – сказаў амбасадар Польшчы ў NATO.

Ён падкрэсліў, што саюзныя сілы, зыходзячы з тэхнічных параметраў, ацанілі, што падзенне ракеты не было наўмысным нападам Расіі на Польшчу. Гэта быў няшчасны выпадак, выкліканы ўкраінскімі СПА, якія адказалі на расійскія атакі, і Расія нясе поўную адказнасць за ўчорашнюю трагедыю.

Томаш Шаткоўскі таксама паведаміў, што камандуючы абʼяднанымі сіламі NATO ў Еўропе Крыстафэр Каволі пераглядае планы абароны Альянсу ў выпадку нападу Расіі на Польшчу, але ніякіх дадатковых рашэнняў пакуль не трэба. Амбасадар Шаткоўскі патлумачыў, што дастаткова тых крокаў, якія былі зроблены пасля 24 лютага, калі Расія напала на Украіну.

«Альянс меў поўную інфармацыю падчас расейскай атакі і быў у стане адрэагаваць, калі быў меркаваны напад на тэрыторыю Польшчы. Я не магу сказаць, што гэта за меры, але калі б нейкая з ракет наўмысна накіроўвалася ў бок Польшчы, мы б пра гэта ведалі.

Амбасадар таксама патлумачыў, чаму Польшча не папрасіла актываваць артыкул 4 Вашынгтонскай дамовы, які прадугледжвае больш цесныя кансультацыі з саюзнікамі.

Таксама нам трэба зарэзерваваць гэтую палітычную эскалацыю на той выпадак, калі Польшча стане абʼектам меркаванай атакі», – дадаў амбасадар. Але пакуль няма прыкмет пагрозы для Польшчы ў параўнанні з тым, што было перад учарашнім інцыдэнтам, не было.

IAR / вх