Беларуская Служба

Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя заклікае эканоміць электраэнергію ў гадзіны пік

06.12.2022 19:05
Для людзей, якія будуць эканоміць электраэнергію, падрыхтавана скідка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Couleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гадзіны пік можна праверыць на сайце Polskie Sieci Elektroenergetyczne.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Лукашэўска-Тшэцякоўска падкрэсліла, што перанос энергаспажывання на непікавы час знізіць цэны на энергію і абароніць навакольнае асяроддзе.

Сёння пік спажывання электраэнергіі прыпадаў на перыяд 11-14 гадзіна. Пра гадзіны пік на сайце Polskie Sieci Elektroenergetyczne (PSE) будуць паведамляць на суткі наперад, з 16 да 17 гадзін.

PSE падказваюць як можна эканоміць электраэнергію: адключаць прылады, якія застаюцца ў рэжыме чакання; выключаць святло ў памяшканнях, якімі мы не карыстаемся; таксама такія дзеянні, як уключэнне пральнай машыны, запуск пасудамыйнай машыны або выпяканне ў духоўцы можна перанесці па-за гадзіны пік.

Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя паведамляе, што для людзей, якія будуць эканоміць электраэнергію, падрыхтавана скідка. Калі хатняя гаспадарка або малое і сярэдняе прадпрыемства зэканоміць 10 працэнтаў гадавога спажывання, яно будзе мець 10-працэнтную скідку.

Дзяржаўныя інстытуту абавязаны скараціць спажыванне электраэнергіі на 10 працэнтаў.
Гадзіны пік звычайна прыпадаюць на вечар. Тады вытворчасць энергіі ад фотаэлектрыкі памяншаецца, а павялічваецца ад звычайных крыніц, такіх як вугаль і газ.

IAR/яс