Беларуская Служба

Польшча расчараваная рашэннем Нямеччыны не перадаваць Украіне ЗРК Patriot

07.12.2022 11:55
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што прапанова паставіць у Польшчу сістэмы супрацьпаветранай абароны па-ранейшаму актуальная.
Niemcy zaproponowały Polsce przekazanie ośmiu baterii Patriot. To amerykański system przeciwlotniczy średniego zasięgu
Niemcy zaproponowały Polsce przekazanie ośmiu baterii Patriot. To amerykański system przeciwlotniczy średniego zasięguPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Польшча прыме нямецкія разлікі ЗРК Patriot, калі прапанова Берліна, яшчэ актуальная, заявіў прэсавы сакратар правячай у Польшчы партыі «Права і справядлівасці» Рафал Бохэнэк:

-Уся гэтая сітуацыя расчароўвае. Нямеччына не хоча рэальна падтрымліваць Украіну ў гэтыя цяжкія для яе часы. Менавіта на тэрыторыі Украіны гэтыя сістэмы будуць найбольш эфектыўныя. Але, вядома, калі ў будучым будзе жаданне размясціць сістэмы Patriot у Польшчы – мы іх прымем.

Адначасова прадстаўнік «Права і справядлівасці» дадаў, што ў яго ёсць сур'ёзныя сумневы, ці сапраўды Берлін перадасць пускавыя ўстаноўкі Patriot.

6 снежня міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча расчараваная рашэннем Нямеччына адмовіцца падтрымаць Украіну. У той жа час палітык запэўніў, што пачаліся работы па размяшчэнні ў Польшчы ЗРК Patriot ды іх падключэнні да польскай сістэмы камандавання.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што прапанова паставіць у Польшчу сістэмы супрацьпаветранай абароны па-ранейшаму актуальная.

iar/эж

Польшча атрымала ад Паўднёвай Карэі першыя танкі і гарматы-гаўбіцы

06.12.2022 08:20
У ліпені было заключана рамачнае пагадненне з Hyundai Rotem аб набыцці ў агульнай колькасці 1000 танкаў K2 і яго паланізаванай версіі K2PL.