Беларуская Служба

Адмова ва ўездзе ў Польшчу для Лаўрова не стала нечаканасцю для Расіі

08.12.2022 07:56
Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна пракаментаваў рашэнне польскіх уладаў не ўпусціць расійскага міністра замежных спраў.
Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Лукаш ЯсінаPAP/Mateusz Marek

На пачатку месяца ў Лодзі прайшоў саміт АБСЭ. На ім прысутнічалі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў дыпламатыі.У ноце на адрас Расійскай Федэрацыі польскі бок напісаў, што нязгодны на ўдзел у саміце кіраўніка МЗС Расіі.

Як паведаміў Польскаму радыё прэсавы сакратар МЗС Польшчы, расійскі бок назваў гэтую акцыю «правакацыяй». «У самой Расіі гэта сустрэлі з крытыкай, нагадваючы і папракаючы Польшчу ва ўсіх грахах, больш менш прыдуманых расійскімі палітыкамі. Польшча жорстка гаворыць з 24 лютага і раней, таму наша актыўнасць ні каго не павінна здзіўляць, і самі расіяне хутчэй не чакаюць, што мы зробім нейкія спробы саступіць іх патрабаванням», — дадаў Лукаш Ясіна.

Расійскую дэлегацыю ў Савеце міністраў АБСЕ ўзначаліў пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ Аляксандр Лукашэвіч.

ПР/юл