«Гэта вельмі важны момант, які завяршае некалькі год працы Камітэта па рэгіянальным развіцці Еўрапарламента ў гэтым плане. Амаль 4 мільярды еўра пойдуць у Польшчу, у тым ліку 415 мільёнаў эўра ў Вялікапольшчу на энергетычную бяспеку і ахову працоўных месцаў. Мясцовыя ўлады правялі вялікую працу па падрыхтоўцы планаў пераўтварэнняў, за што я хацела бы ім падзякаваць. Я перакананая, што гэтыя сродкі адыграюць ключавую ролю ў інвестыцыях у чыстую энергію і перакваліфікацыю супрацоўнікаў», — сказала еўрадэпутат ад партыі «Права і Справядлівасць» Анджаліка Мажджаноўска.
У панядзелак Еўракамісія прыняла пяць польскіх аператыўных праграм з тэрытарыяльнымі планамі энернетычных пераўтварэнняў. Іх кошт складае больш за 3,85 мільярда еўра. Яны тычацца падтрымкі кліматычнай трансфармацыі горназдабываючых раёнаў у Сілезіі, Малапольшчы, Вялікапольшчы, Ніжняй Сілезіі ды Лодзінскім ваяводстве.
Сродкі выдзеленыя на падтрымку пераўтварэнняў у раёнах, якія асабліва пацярпелі ад наступстваў пераходу да кліматычна нейтральнай эканомікі. Такія тэрыторыі пазначаны ў тэрытарыяльных планах справядлівага пераходу падчас перамоў з ЕК у рамках Пагаднення аб партнёрстве на 2021-2027 гады і адпаведных праграмах.
PAP/юл