«Вы вольная, незалежная Беларусь», – так звярнуўся прэзідэнт Анджэй Дуда да прадстаўнікоў беларускай грамады ў Польшчы падчас сустрэчы ў Бельведэрскім палацы. На сустрэчы прысутнічала лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.
Гаворачы пра перадкалядны характар вечарыны Анджэй Дуда падкрэсліў, што палякі разумеюць, што адбываецца ў сэрцах людзей, якія былі вымушаныя эміграваць.
«Мы хочам, каб гэтыя сустрэчы ў калядны перыяд сталі для вас не толькі палёгкай, але і ўмацаваннем», – сказаў прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што палякі глыбока вераць, што барацьба за дэмакратычную Беларусь скончыцца «перамогай сапраўдных беларусаў, якія жадаюць свабоднай, суверэннай дзяржавы». Анджэй Дуда таксама запэўніў, што вольная Беларусь падтрымлівае Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй гэтак жа, як і Польшча.
Падобная сустрэча Анджэя Дуды з беларускай дыяспарай адбылася амаль роўна год таму – 9 снежня 2021 года.
ав