Польскі нафтавы канцэрн ORLEN атрымаў сваю 200-тую пастаўку звадкаванага прыроднага газу ў тэрмінал у Свінавуйсці. Пастаўка ў Польшчу прыйшла з ЗША. Гэта 75 тысяч тон ЗПГ, што адпавядае прыкладна 95 мільёнам кубаметраў прыроднага газу.
Дагэтуль дзякуючы тэрміналу ў Свінавуйсці ў краіну было пастаўлена каля 21 мільярда кубаметраў прыроднага газу.
«Паліўна-энергетычная бяспека Польшчы з'яўляецца для нас прыярытэтам, і бесперабойныя пастаўкі прыроднага газу зʼяўляюцца важным элементам яго рэалізацыі. Таму ў адказ на складаную энергетычную сітуацыю ў Еўропе мы актывізавалі імпарт звадкаванага прыроднага газу. Дзякуючы запланаванаму пашырэнню тэрмінала ў Свінавуйсці, з 2024 года мы зможам пастаўляць у краіну марскім шляхам ажно 8,3 млрд кубаметраў гэтай сыравіны штогод», – сказаў кіраўнік кампаніі Даніэль Абайтек.
PKN Orlen падкрэслівае, што доля паставак марскім шляхам планамерна расце. У 2016 годзе ЗПГ склаў каля 8 працэнтаў паставак газу з-за мяжы, а ў 2021 годзе пастаўкі гэтага прадукту выраслі больш чым на 24 працэнты.
ав