Беларуская Служба

Віцэ-спікер Сената заклікае выключыць святочную ілюмінацыю 21 снежня

19.12.2022 14:03
«Для Украіны і, магчыма, для ўсёй Еўропы гэта, напэўна, будзе самыя халодныя і сумныя Каляды».
Людзі на Сафійскай плошчы ў Кіеве падчас адключэння электрычнасці PAP/Vladyslav Musiienko

«Давайце 21 снежня выключым святочную ілюмінацыю ва ўсіх гарадах на гадзіну ў знак салідарнасці з нашымі суседзямі-украінцамі, якія праводзяць калядны час у такіх умовах», – заклікала віцэ-спікер Сейма Габрыэла Мараўска-Станецкая.

«Мы ўсе думаем пра Каляды, але кожную ноч і кожны дзень ракеты падаюць на важныя аб'екты інфраструктуры Украіны. Для Украіны і, магчыма, для ўсёй Еўропы гэта, напэўна, будзе самыя халодныя і сумныя Каляды», – сказала Мараўска-Станецкая. Таму яна прапануе «гадзіну для Украіны».

«Гаворка ідзе пра тое, каб 21 снежня, у самы цёмны дзень года, у 20.00 ва ўсіх гарадах на адну гадзіну адключыць калядную ілюмінацыю і такім чынам успомніць пра тых, у каго на Каляды не будзе электрычнасці», – заклікала яна.

Гэта акцыя салідарнасці, адзначыла яна, якую запрапанавалі ўкраінскія парламентарыі. «Хацелася б, каб да яе далучыліся мэры, а таксама жыхары і прадстаўнікі бізнесу», – падкрэсліла яна.

Яна паведаміла, што да гэтай акцыі ўжо далучыліся гарады Вялікабрытаніі, Чэхіі і Германіі, а таксама гарады Польшчы. «Зрабіце так, каб на гэтую адну гадзіну ў знак салідарнасці з нашымі суседзямі з Украіны гэтыя калядныя агеньчыкі былі выключаныя», – звярнулася яна да прадстаўнікоў мясцовай улады.

ав

Дарадца Зяленскага: Украіна рыхтуецца да магчымасці гвалтоўнай эскалацыі з боку Расіі яшчэ гэтай зімой

19.12.2022 11:03
Нягледзячы на паразы на фронце, Масква рыхтуе планы масіраваных пяхотных удараў, «як падчас Другой сусветнай вайны», заявіў Міхаіл Падаляк.