Уначы 21 студзеня каля Вандзіна перакуліўся беларускі аўтобус: ён з'ехаў у кювет і перавярнуўся. Аўтобус накіроўваўся ў Люблін. Паліцыянты лічаць, што кіроўца не зладзіўся з дарожнымі ўмовамі і не змог скарэктаваць хуткасць на павароце. Магчыма дарожную сітуацыю ўскладнілі складаныя ўмовы надворʼя – у гэтыя выходныя па ўсёй Польшчы праходзяць моцныя снегапады.
У аўтобусе знаходзіліся 37 грамадзян Беларусі. «Тры чалавекі атрымалі раненні», – паведамілі ў паліцыі.
Дзяжурны каманднага пункта Дзяржаўнай пажарнай службы ў Любліне паведаміў, што падарожнікаў даставілі ў месца часовага знаходжання ў Мечыслаўцы.
PAP/эж