Беларуская Служба

Да помніка ахвярам расійскага імперыялізму ў Варшаве дадалі ўкраінскі элемент

24.02.2023 14:10
Новы элемент помніка ўшаноўвае памяць ахвяр вайны ва Украіне.
Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф КаспшыкPAP/Albert Zawada

У гадавіну расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Варшаве адбылося пераадкрыццё помніка ахвярам камунізму і расійскага імперыялізму – сістэм, адказным за злачынствы супраць чалавецтва. Да Помніка загінуўшым і забітым на Усходзе Еўропы быў дададзены новы элемент, які ўшаноўвае памяць ахвяр вайны ва Украіне.
Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык(Jan Józef Kasprzyk) нагадаў, што помнік ушаноўвае памяць ахвяраў Расіі з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:

- Палякаў, украінцаў, літоўцаў, татараў…Мы хочам ушанаваць памяць ахвяраў, а таксама нагадаць, што Расія не памяняецца. Пакуль ёй не выб'юць зубоў і не абрэжуць кіпцюроў, то яна надалей будзе заўзята імперыялісцкай.

У цырымоніі ўдзельнічаў таксама амбасадар Украіны ў Польшча Васіль Зварыч, які нагадаў, што расійская вайна ва Украіне – гэта справа ўсяго свету.

Помнік загінулым і забітым на Усходзе Еўропы быў адкрыты ў 1995 годзе. На ім бачны груз з крыжоў на чыгуначнай платформе, якая сімвалізуе дэпартацыі.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Салідарнасць з Украінай!

24.02.2023 11:54
Кіраўнік польскай дзяржавы ў гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну.