Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і першая лэдзі Украіны Алена Зяленская ўжо знаходзяцца ў Польшчы, паведаміў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач. Гэта першая такая паездка ўкраінскага лідара з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
Запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, а таксама спікерамі польскага Сейма і Сената.
Кульмінацыяй дня стане сумеснае выступленне абодвух прэзідэнтаў і сустрэча з палякамі і ўкраінцамі ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
IAR/аз