Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэнецца заўтра ў Вашынгтоне з віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс. Трохдзённы візіт кіраўніка польскага ўраду ў ЗША будзе тычыцца пераважна вайсковых, энергетычных і эканамічных пытанняў.
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі таксама будзе гаварыць у Вашынгтоне пра развіццё ядзернай энергетыкі ў Польшчы, тым, больш, што першая атамная электрастанцыя ў краіне будзе пабудавана ў супрацоўніцтве з амерыканскай кампаніяй Westinghouse.
Маравецкі таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі амерыканскіх абаронных кампаній, якія вырабляюць танкі Abrams і самалёты F-35 для Польшчы. Будуць абмяркоўвацца ўжо заключаныя кантракты і магчымыя будучыя кантракты.
У ЗША Матэвуш Маравецкі таксама возьме ўдзел у веснавой сустрэчы Міжнароднага валютнага фонду і Усясветнага банку ў Вашынгтоне.
IAR/яс