Беларуская Служба

Рэгістрацыя выбаршчыкаў за мяжой будзе працягвацца да аўторка

07.10.2023 09:03
За мяжой Міністэрства замежных спраў стварыла 410 выбарчых акругаў.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да аўторка, 10 кастрычніка, выбаршчыкі могуць падаваць заявы на ўключэнне ў выбарчы спіс за межамі Польшчы. За мяжой Міністэрства замежных спраў стварыла 410 выбарчых камісій. Чатыры гады таму на выбарах у Сейм і Сенат за мяжой было 320 акругаў.

Як гаворыць старшыня Нацыянальнага выбарчага офіса Магдалена Петржак(Magdalena Pietrzak), гэта датычыцца людзей, якія пастаянна пражываюць за мяжой, а таксама асоб, якія ў дзень выбараў апынуцца за межамі Польшчы:

- Да 10 кастрычніка яны могуць падаваць заявы на ўключэнне ў выбарчы спіс у дадзенага консула. Прасцей за ўсё ўнесці сябе ў спіс выбаршчыкаў за мяжой на сайце ewybory.msz.gov.pl.
Заявы таксама можна падаць у папяровым выглядзе з уласнаручным подпісам – таксама завочна – і шляхам падачы заявы на электронны адрас консула з далучаным сканам/фатаграфіяй уласнаручна напісанай заявы.

Выбаршчыкі за мяжой таксама могуць прагаласаваць на падставе пасведчання аб выбарчым праве. Заяўку на атрыманне такога пасведчання можна падаць у любой гміне да 12 кастрычніка.

Парламенцкія выбары пройдуць 15 кастрычніка, а ў некаторых краінах за мяжой з-за розніцы ў часе – 14 кастрычніка. Разам з выбарамі будзе праведзены і рэспубліканскі рэферэндум. Выбаршчыкі атрымаюць карткі з чатырма пытаннямі аб механізме перамяшчэння бежанцаў у ЕС, сцяне на польска-беларускай мяжы, пенсійным узросце і продажы маёмасці, якая належыць дзяржаўнай казне.

IAR/аз

Польскае тэлебачанне запрашае палітычных лідараў на дэбаты, але не ўсе прымуць удзел

06.10.2023 10:45
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары.