Генеральны пракурор Польшчы, міністр юстыцыі Адам Боднар заявіў аб звальненні дзесяці пракурораў з абласной і раённай пракуратуры. Сярод звольненых – цяперашні кіраўнік Люблінскай абласной пракуратуры Ежы Зяркевіч. На мінулым тыдні «Gazeta Wyborcza» напісала, што ён прыпыняў шмат працэсаў, у якіх фігуравалі палітыкі раней кіроўнай, а цяпер апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць», а частку актаў судовых спраў знайшлі ў гаражы люблінскай абласной пракуратуры.
Пракуроры Агнешка Барткевіч і Марыюш Дубоўскі таксама былі адхіленыя ад кіраўніцтва Акруговай пракуратуры ў Варшаве. У сваю чаргу Лукаш Асіньскі быў звольнены з пасады кіраўніка акруговай пракуратуры Варшава-Прага, а Якуб Рамельчык перастаў быць кіраўніком сталічнай абласной пракуратурай.
Артур Малюды быў звольнены з пасады абласнога пракурора ў Шчэціне, а Шчэцінскую раённую пракуратуру больш не ўзначальвае Рэмігіюш Дабравольскі.
Барташ Пэнхажэўскі быў звольнены з пасады абласнога пракурора ва Уроцлаве, Эльжбета Пенёнжэк больш не выконвае абавязкі абласнога пракурора ў Беластоку, а Тэрэса Руткоўска-Шмыдыньска – у Гданьску.
Тым часам палітыкі ПіС унеслі ў пракуратуру скаргу на Адама Боднара. Таксама яны падалі хадайніцтва ў Сейм аб галасаванні над вотумам недаверу ў адносінах генпракурора і міністра юстыцыі. На думку палітыкаў ПіС, Адам Боднар незаконна звольніў між іншым нацыянальнага пракурора Дарыюша Барскага.
IAR/нг