Смецце было адпраўлены назад пасля ўзгаднення польскага боку з адказнай арганізацыяй у Нідэрландах.
Адходы прывезлі ў Польшчу без папярэдняга паведамлення і без атрымання згоды кампетэнтных органаў.
У іх ліку: электронныя платы, корпусы электраабсталявання з пластыка і металу, электрычныя разеткі, камп'ютарныя клавіятуры, кандэнсатары, кампакт-дыскі і радыёпрыёмнікі.
Нелегальны груз выявіла 10 студзеня Любуская мытня і падатковая служба ў Гожаве-Вялікапольскім. Адходы вярнулі ў Нідэрланды 24 студзеня.
яс