51 працэнт апытаных палякаў мяркуе, што аборт да 12-га тыдня цяжарнасці павінен быць дазволены ў любым выпадку, без указання прычыны. Супрацьлеглай думкі прытрымліваюцца 43,4 працэнта рэспандэнтаў, а 5,6 працэнта апытаных меркавання на гэты конт не маюць, гэта дадзеныя з апытання IBRiS для Radio ZET.
Апытанне праведзена 26-27 студзеня метадам CATI па рэпрэзентатыўнай агульнарэспубліканскай выбарцы сярод 1070 чалавек.
Доступ да абортаў быў актуальнай тэмай апошняй выбарчай кампаніі. «Аборт да 12 тыдня цяжарнасці – гэта рашэнне жанчыны, а не святара, пракурора ці партыйнага актывіста», – заявіў Дональд Туск у жніўні мінулага года. Лібералізацыю заканадаўства ў гэтай сферы паслядоўна падтрымліваюць левыя сілы.
PAP/Radio Zet/вх