Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы і Польскае агенцтва па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху папярэдзілі грамадзянскіх пілотаў аб магчымай больш інтэнсіўнай дзейнасці вайсковых самалётаў ва ўсходняй частцы Польшчы.
Папярэджанне звязанае з магчымымі «незапланаванымі вайсковымі дзеяннямі па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі» ў адказ на сітуацыю з пагрозай на ўсходняй мяжы і будзе дзейнічаць з 5 лютага па 5 траўня 2024 года.
Аператыўнае камандаванне паясняе, што навігацыйныя папярэджанні – гэта «планаванае паведамленне ў выпадках, калі неабходна забяспечыць бяспеку руху ў польскай паветранай прасторы».
аз