У сеціве актывізаваліся махляры, якія спрабуюць узламаць акаўнты карыстальнікаў на найбуйнейшым у Польшчы інтэрнэт-аўкцыёне Allegro, папярэджвае польская Навуковая і акадэмічная камп’ютарная сетка.
Паводле спецыялістаў, у апошні час ашуканцы часта рассылаюць карыстальнікам СМС-паведамленні з інфармацыяй аб нібыта заблакаваным акаўнце на Allegro. Паведамленне ўтрымлівае спасылку, па якой кліент нібыта павінен скантактавацца са службай тэхнічнай падтрымкі гандлёвай пляцоўкі для зняцця блакады. Насамрэч спасылка перанакіроўвае на рэсурс, які счытвае інфармацыю, неабходную для аўтарызацыі ў акаўнце на Allegro.
Пасля гэтага злачынцы змогуць атрымаць доступ да акаўнта, здзейсніць пакупкі за кошт карыстальніка альбо займець дадзеныя крэдытных картак, зазначаюць адмыслоўцы Навуковай і акадэмічнай камп’ютарнай сеткі.
вс