Супрацоўнікі Галоўнага следчага ўпраўлення і Памежнай службы ліквідавалі арганізаваную злачынную групу, члены якой насуперак правілам займаліся легалізацыяй знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Польшчы. Праваахоўнікі затрымалі 8 чалавек.
Службы праводзілі аперацыі ў Варшаве і некалькіх бліжэйшых гарадах. Удзельнікі банды прадавалі замежнікам дакументы, якія пацвярджаюць няпраўду адносна працы і месца жыхарства, – паведаміла прэс-сакратарка Цэнтральнага следчага ўпраўлення, падінспектар Івона Юркевіч:
-Следчыя мяркуюць, што члены групоўкі дзейнічалі ў 2017-2018 гадах, беручы ад розных людзей ад 2 да 8 тысяч злотых. Паводле функцыянераў, нелегальнае права на пражыванне маглі атрымаць многія грамадзяне такіх краін як Індыя, Непал, Бангладэш, таксама Беларусь, Украіна, Азербайджан, Грузія, Марока, Узбекістан.
У ходзе аперацыі супрацоўнікі знайшлі і канфіскавалі тэлефоны, ноўтбукі, пячаткі і дакументы, грошы ў розных валютах агульным коштам больш за 128 тысяч злотых і легкавы аўтамабіль коштам каля 150 тысяч злотых.
Затрыманым Акруговая пракуратура Варшава-Прага выставіла абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, а таксама, між іншым, у садзейнічанні знаходжанню замежнікаў на тэрыторыі Польшчы насуперак правілам, фальсіфікацыі дакументаў або дачы ілжывых паказанняў.
ав