Азербайджан рыхтуе дакументы для звароту ў міжнародныя судовыя інстанцыі супраць Расіі ў сувязі з авіякатастрофай пасажырскага самалёта авіякампаніі «Азербайджанскія авіялініі» (AZAL) каля казахстанскага Актаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Азербайджана Ільхам Іліеў.
Ён сказаў, што гэта можа заняць час, але ў яго краіне гатовыя чакаць дзесяць гадоў, як гэта было з малайзійскім Boeing, які расійскія войскі збілі над Данецкай вобласцю летам 2014 года.
Паводле слоў Аліева, абставіны інцыдэнту «ясныя, як божы дзень», аднак ужо сем месяцаў Азербайджан не атрымлівае ніякага змястоўнага адказу ад расійскага боку.
Прэзідэнт Азербайджана таксама адмаўляў, што самалёт мог быць збіты ўкраінскім дронам, паколькі ўвесь лайнер быў дзіравы і яго атакавалі два разы.
25 снежня 2024 года самалёт Embraer, які накіроўваўся з Баку ў расійскі Грозны, упаў каля казахстанскага Актаў. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, лайнер падаў сігнал надзвычайнай сітуацыі, калі знаходзіўся над Каспійскім морам. Паводле вынікаў следства, самалёт быў збіты расійскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны.
У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, выжылі 29.
На пачатку 2025 года Ільхам Аліеў заявіў, што за гібель азербайджанскіх грамадзян у выніку катастрофы самалёта адказныя прадстаўнікі Расіі. Ён заклікаў пакараць вінаватых.
вс