Беларуская Служба

У свята закаханых Польскае радыё і клуб «Дар сэрца» ладзяць акцыю донарства

14.02.2024 08:52
Летась было здадзена каля 25 літраў.
.
Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock

У свята закаханых Польскае радыё і Клуб ганаровых донараў крыві Польскага Чырвонага Крыжа «Дар сэрца» ладзяць другую акцыю донарства на Дзень святога Валянціна. Варта падарыць у гэты дзень іншым людзям нешта асаблівае. Гэтым падарункам можа быць унікальны лек – кроў, якую немагчыма вырабіць у лабараторыі.

Кроў неабходная дзеля ратавання жыццяў хворых людзей, удзельнікаў дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама для вытворчасці лекаў. Войцех Пруба (Wojciech Próba) з Польскага радыё, удзельнік Клубу ганаровых донараў крыві сказаў, што кампанія год таму выклікала вялікую цікавасць слухачоў. «Мы сабралі шмат крыві, каля 25 літраў. Адзін чалавек, які здае кроў, можа выратаваць нават трох чалавек», – нагадаў Пруба.

Спецыяльная машына хуткай дапамогі будзе чакаць валанцёраў на паркоўцы Польскага радыё, на алеі Niepodległości 77/85 у Варшаве. Акцыя працягнецца з 10.00 да 15.00. Здаваць кроў можа толькі здаровы чалавек ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў з вагой больш за 50 кілаграмаў. Не кожны можа быць донарам, напрыклад, іншаземцы павінны мець від на жыхарства ў Польшчы. Ёсць таксама нямала іншых супрацьпаказанняў.

IAR/нг