800 тысяч палякаў хварэюць на глаўкому, пры гэтым звыш паловы з іх не ведаюць, што паступова страчваюць зрок. З нагоды Сусветнага тыдня барацьбы з глаўкомай ад сёння да 16 сакавіка лекары запрашаюць правесці тэсты на выяўленне гэтай хваробы ў рамках кампаніі «Польскія афтальмолагі супраць глаўкомы».
Глаўкома не баліць, але яна паступова крадзе зрок, а прычынай з'яўляецца няправільны ціск у воку – тлумачыць Івона Грабска-Лібэрэк, віцэ-старшыня Польскага афтальмалагічнага таварыства. Адным з фактараў рызыкі зʼяўляецца, сярод іншага, сямейная гісторыя глаўкомы. «Спадчыннасць зʼяўляецца адным з фактараў рызыкі, іншыя – нізкі ціск, халодныя рукі і ногі». Прафесар Івона Грабска-Лібэрэк дадае, што калі ў кагосьці дыябет, высокі ўзровень халестэрыну і залежнасць ад цыгарэт – гэта таксама фактары рызыкі.
Старшыня аддзялення глаўкомы Польскага афтальмалагічнага таварыства прафесар Яцэк Шафлік паведаміў, што бясплатнымі аналізамі могуць карыстацца людзі, у якіх не было дыягназу «глаўкома» і яны не былі ў афтальмолага на працягу апошняга году. У акцыі прымаюць удзел больш за 50 аддзяленняў у 36 гарадах. Спіс даступны на сайце www.tydzienjaskry.pl/lista-gabinetow.
Дагэтуль падчас сямі акцыяў «Польскія афтальмолагі супраць глаўкомы» было абследавана больш за 16 тысяч чалавек, 30% з іх былі накіраваныя на дадатковую дыягностыку.
IAR/нг