Беларуская Служба

Каля ста гадоў спатрэбілася, каб цягнікі ў Закапанэ пачалі ездзіць таксама хутка

10.03.2024 11:23
Паскарэнне падарожжа ў Закапанэ было магчымае дзякуючы доўгатэрміновай рэканструкцыі трасы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/652234

Нядзеля можа стаць гістарычным днём для чыгункі. Калі ўсё пойдзе паводле плану чыгуначнікаў, цягнік з Кракава ў Закапанэ паедзе хутчэй, чым даваенная Luxtorpeda. Час у дарозе экспрэс-цягніка «Татры» павінен быць на хвіліну карацейшы за час руху легендарнага цягніка 1936 года.

Прэс-сакратар PKP Intercity Цэзары Новак паведаміў, што праезд цягніка з Кракава ў Закапанэ без пасажыраў заняў 2 гадзіны 18 хвілін. Цяпер ён зойме 2 гадзіны 17 хвілін, у адваротным напрамку — 2 гадзіны 14 хвілін. «Такім чынам, рэкорд «Люкстарпеда» будзе пабіты», — дадаў ён.

Паскарэнне падарожжа ў Закапанэ было магчымае дзякуючы доўгатэрміновай рэканструкцыі трасы, якая каштавала 1,5 мільярда злотых. Скарачэнне часу дарогі да Закапанэ стала магчымым, між іншым, дзякуючы новаму раз'езду. Дадатковы пуцявы ўчастак пазбавіў ад неабходнасці мяняць кірунак руху на гэтым аднакалейным маршруце. Акрамя таго, была мадэрнізаваная ўся траса, збудавана сто трыццаць новых стрэлачных пераводаў, а таксама трыста інжынерных канструкцый.

IAR/нг