Беларуская Служба

У выніку пратэстаў фермераў, на выезд ва Украіну трэба чакаць на мяжы амаль 15 дзён

10.03.2024 12:19
Пратэсты фермераў працягваюцца на дарогах, якія вядуць да памежных пераходаў з Украінай.
         .
Фермеры пратэстуюць супраць палітыкі Еўрасаюза і імпарту харчавання з Украіны. Фота: PAP/Paweł Supernak

Час чакання на выездзе з Польшчы праз памежны пераход з Украінай у Дарагуску складае амаль 15 дзён. У чарзе стаіць 650 грузавікоў.

У Грэбенным час чакання мытнага афармлення – амаль 3 дні, у чарзе – 400 аўтамабіляў.

У Далгобычаве ў двухдзённай чарзе чакаюць 200 фур, у Зосіне – 100 грузавікоў.

Пратэсты фермераў працягваюцца на дарогах, якія вядуць да памежных пераходаў з Украінай, што пагаршае рух транспарту ў абодвух напрамках і, такім чынам, павялічвае час у дарозе да мытнага кантролю.

На польска-беларускім памежным пераходзе ў Карошчыне чакаюць афармлення 30 гадзін, у чарзе 950 грузавікоў.
Усяго за мінулыя суткі мытнікі і падаткавікі на памежных пераходах аформілі крыху больш за 2,2 тыс. грузавых і амаль 3,4 тыс. легкавых аўтамабіляў.

IAR/нг