Беларуская Служба

Выбары ў Еўрапарламент адбудуцца ў Польшчы 9 чэрвеня

11.03.2024 15:01
Сёлета выбары ў Еўрапарламент пройдуць у краінах Еўрасаюза з 6 па 9 чэрвеня.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выбары ў Еўрапарламент у Польшчы адбудуцца ў нядзелю, 9 чэрвеня. Канцылярыя прэзідэнта паведаміла, што Анджэй Дуда падпісаў адпаведнае распараджэнне па гэтай справе.

У апублікаванай заяве нагадваецца, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам галасаванне на выбарах у Еўрасаюз прызначаецца кіраўніком дзяржавы «не пазней чым за 90 дзён да дня выбараў з вызначэннем іх даты ў непрацоўны дзень, які прыпадае на выбарчы перыяд, устаноўлены палажэннямі Еўрасаюза».

Сёлета выбары ў Еўрапарламент пройдуць у краінах Еўрасаюза з 6 па 9 чэрвеня. У Польшчы выбаршчыкі выберуць 53 дэпутатаў.

аз