Высокія мытныя пошліны дапамогуць абмежаваць імпарт харчоў з Расеі і Беларусі ў Еўрасаюз – кажа Міхал Каладзейчак, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі. Палітык прапануе ўвесці ў Супольніцтве высокія мытныя пошліны на перавозку грузаў з Беларусі і Расійскай Федэрацыі.
Міхал Каладзейчак у 3-й праграме Польскага радыё сказаў, што падвышэнне мыта можа быць альтэрнатывай эмбарга на харчы з Усходу, на якое не хочуць пагадзіцца ўсе краіны ЭС. Для ўвядзення эмбарга ЕС патрэбна згода ўсіх краін. «Магчыма, такой аднадушнасці не будзе, але (...) можа быць ужыты механізм высокіх пошлін на прадукцыю з Расіі, што абмяжуе прыток гэтай прадукцыі», — сказаў чыноўнік. На яго думку, гэта было б вельмі добрым рашэннем.
Польшча і Латвія патрабуюць ад Еўракамісіі ўвесці эмбарга на пастаўкі прадуктаў харчавання з Расіі і Беларусі ў ЕС. Еўракамісія запэўнівае, што сочыць за паступленнем збожжа з Расіі і Беларусі ў ЕС і гатовая ўвесці абмежаванні ў выпадку дэстабілізацыі сітуацыі на еўрапейскіх рынках.
Аднак адносна ўвядзення эмбарга на імпарт прадуктаў харчавання з Расіі сярод краін ЕС няма аднадушнасці. Некаторыя краіны баяцца помсты з боку Масквы. Кошт штогадовага расійскага экспарту ў ЕС складае больш за два мільярды еўра, а еўрапейскага экспарту ў Расію - больш за сем мільярдаў еўра.
ПР/юл