Супрацоўнікі варшаўскай паліцыі выявілі кватэру, з якой маглі страляць па грамадскім транспарце, і затрымалі там трох непаўналетніх ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Хлопцаў змясцілі ў паліцэйскі дзіцячы дом.
Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне паліцыі Варшавы ў сацыяльных сетках, у той жа час супрацоўнікі ўстанавілі, што ў кватэры знаходзіліся яшчэ двое падлеткаў, якія збеглі да іх прыбыцця. Таксама былі затрыманыя двое 16-гадовых хлопцаў.
У кватэры, з якой магла весціся страляніна, паліцыя канфіскавала два пнеўматычныя пісталеты з вуглякіслым газам. Следчыя дзеянні па гэтай справе працягваюцца.
IAR/нг