У суд у Лодзі перададзена абвінавачанне ў дачыненні да 24 чалавек у справе аб арганізаванай злачыннай групе, якая займалася продажам наркотыкаў у часовым ізалятары, паведаміла Нацыянальная пракуратура. Сярод абвінавачаных таксама супрацоўнікі пенітэнцыярнай службы. Расследаваннем займалася Цэнтральнае следчае ўпраўленне паліцыі.
Пракурор інкрымінаваў падсудным агулам 56 злачынстваў, у тым ліку: кіраўніцтва і ўдзел у арганізаванай злачыннай групе, у тым ліку ўзброенага характару, па вырабе наркотыкаў і ўдзеле ў незаконным абароце амфетаміну і марыхуаны ў значных колькасцях. Дадатковыя абвінавачванні ўключаюць, сярод іншага: адмыванне грошай, атрыманых злачынным шляхам, захоўванне агнястрэльнай зброі без неабходнага дазволу і прадастаўленне фінансавых выгод супрацоўнікам пенітэнцыярнай службы.
На лаве падсудных таксама супрацоўнікі пенітэнцыярнай службы, якіх пракурор абвінаваціў ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, атрыманні грашовых выгод і ўдзеле ў незаконным абароце наркотыкаў у значных колькасцях на тэрыторыі ізалятара.
Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Група вырабляла і гандлявала амфетамінам у буйных памерах, а таксама прадавала марыхуану і іншыя псіхаактыўныя рэчывы, у тым ліку мефедрон. Яна цесна супрацоўнічала з асуджаным Крысціянам С. з Жырардава, які знаходзіўся ў ізалятары ў варшаўскім раёне Служэвец.
Знаходзячыся пад вартай, мужчына стварыў маштабную сетку распаўсюджвання як амфетаміну, так і новага псіхаактыўнага рэчыва. Акрамя таго, Крысціян С. гандляваў мефедронам, клафедронам і клефедронам, знойдзенымі падчас ператрусаў у СІЗА. Займаўся таксама распаўсюдам т.зв. анаболікаў.
ав