Беларуская Служба

Урад Польшчы дазволіць прадпрымальнікам раз у год не плаціць сацыяльныя ўзносы

18.03.2024 17:29
Паводле ацэнак урада, прапановай змогуць скарыстацца каля мільёна 700 тысяч прадпрымальнікаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

«Мы даем зялёнае святло прадпрымальнікам», – кажа віцэ-прэм’ер і міністр па справах лічбавання Кшыштаф Гаўкоўскі пра праект увядзення «канікул» ад выплат у ZUS (Упраўленне сацыяльнага страхавання).

Ён дадаў, што гэтыя палажэнні Рада міністраў павінна разгледзець на заўтрашнім пасяджэнні. Паводле яго слоў, дзяржпадтрымку павінны адчуць тыя прадпрымальнікі, якія найбольш страцілі падчас крызісу:

-Рада міністраў будзе абмяркоўваць, як падтрымліваць прадпрамальнікаў. Яны павінны адчуваць, што мы выконваем выбарчыя абяцанні. Гэта павінна адбывацца ў катэгорыі супрацьдзеяння крызіснай сітуацыі, паколькі і бюджэт, і інфляцыя былі выклікам для прадпрымальнікаў. Мы хочам змен. Пра падрабязнасці будзе заўтра расказваць прэм’ер. Мы хочам, каб прадпрымальнікі адчувалі, што мы пра іх не забылі.

Гаворка пра ўзносы на абавязковае пенсійнае страхаванне і страхаванне па інваліднасці, а таксама ў Фонд працы і Фонд салідарнасці. Гэтае правіла не будзе распаўсюджваецца на абавязак аплаты ўзносаў на медыцынскае страхаванне.

Праект прадугледжвае адзін месяц у год без сацыяльных узносаў, а не тры месяцы, як планавалася першапачаткова. Прадстаўнікі кіруючай кааліцыі тлумачаць, што гэта не дазваляе зрабіць фінансавае становішча.

Віцэ-прэм'ер Гаўкоўскі запэўніў, што ва ўрадавай кааліцыі ёсць згода наконт «канікулаў» ад аплат у ZUS для прадпрымальнікаў.

Паводле ацэнак урада, прапановай змогуць скарыстацца каля мільёна 700 тысяч прадпрымальнікаў. Кошт гэтага рашэння для дзяржаўнага бюджэту сёлета складзе 1,5 мільярда злотых. У наступныя гады штогод па 880 млн злотых.

ав

НБП: На ажыўленне польскай эканомікі паўплывае рост заробкаў

12.03.2024 14:01
Паводле прагнозаў НБП, сёлета польская эканоміка вырасце на 3,5, у наступным – на 4,2, а ў 2026 годзе – на 3,3 працэнта.

Аборты, пенсійны ўзрост і эканоміка. Як Польшча падзяляецца надвое і што з гэтым рабіць

15.03.2024 11:59
Польшча сутыкнецца з тымі ж праблемамі, што і высокаразвітыя краіны: старэнне грамадства, клопат пра старых і недахоп працоўнай сілы.